У Мінску чыноўніцу абвінавачваюць у атрыманні хабару
Супрацоўніцу Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры абвінавачваюць у атрыманні хабару за спрыяльнае вырашэнне пытання, якое ўваходзіць у яе кампетэнцыю. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УСК па г. Мінску Аляксей Клімовіч, крымінальную справу распачалі па артыкуле “атрыманне хабару” (ч. 1 арт. 430 КК). Жанчына знаходзіцца пад вартай.
Паведамляецца, што чыноўніца абследавала адзін з дамоў у Савецкім раёне сталіцы і знайшла парушэнні — нелегальную перапланіроўку. Аднак за 100 долараў тэхнічны пашпарт уладальніка кватэры быў аформлены. Для гэтага службовая асоба ўнесла непраўдзівыя звесткі ў тэхнічную дакументацыю.
Следчыя разам з аператыўнікамі з ГУУС Мінгарвыканкама высвятляюць іншыя эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці затрыманай. Яны мяркуюць, што “грошы перадаваліся сістэматычна”. З дапамогай хабараў вырашаліся пытанні перапланіроўкі, праведзенай з парушэннямі.