У Мінску Citroen з'ехаў у катлаван і перакуліўся (фота)
У Мінску Citroen з'ехаў у катлаван і перакуліўся. Здарэнне адбылося пасля 20-й гадзіны ўвечары 19 лістапада. У завулку Альшэўскага вядуцца рамонтныя працы, а 30-гадовы кіроўца "несвоечасова ацаніў дарожную сітуацыю", агароджу ўчастка дарогі і дарожныя знакі ўбачыў запозна. Спыніцца ён не паспеў і машына апынулася ў катлаване.
Кіроўца быў прышпілены рамянём бяспекі і ў ДТЗ ён не пацярпеў. ДАІ праводзіць праверку, інфармуе сайт sb.by.
Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.