У Мінску дамовіліся пра падрыхтоўку абмену на Данбасе 69 чалавек на 208
У Мінску дамовіліся пра падрыхтоўку абмену на Данбасе 69 чалавек на 208. Як піша на сваёй старонцы ў Facebook прэс-сакратарка прадстаўніка Украіны ў групе, экс-прэзідэнта Леаніда Кучмы Дарка Аліфер, у гуманітарнай ппадгрупе было пацверджана месцазнаходжанне амаль 70 украінскіх грамадзян, якіх Кіеў намагаецца вызваліць, а таксама больш двух соцень асобаў, лёсам якіх заклапочаныя самаабвешчаныя рэспублікі "ДНР" і "ЛНР". Падрыхтоўчыя мерапрыемствы вырашана паскорыць.
На перамовах трохбаковай кантактнай групы дамовіліся пра перамір'е, якое мусіць пачацца апоўначы 22 ліпеня.