У Мінску дзіця па пояс правалілася ў гразь - спатрэбілася дапамога ратавальнікаў
Дзіця не змагло выбрацца самастойна
Мінскія ратавальнікі напярэдадні вечарам дапамагалі выбрацца з гразевай пасткі 10-гадоваму хлопчыку. Школьнік па пояс праваліўся ў гразь на вуліцы Надзеждзінская (гэта ў раёне вуліц Маякоўская і Аэрадромная). Сам выбрацца не мог. Відавочцы патэлефанавалі ў міліцыю, а тыя выклікалі ратавальнікаў.
Супрацоўнікі МНС дасталі дзіця з гразі і адвезлі дадому. Гавораць, ён не пацярпеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.