У Мінску экскаватар зваліўся ў яму, якую сам і выкапаў. Фота

У суботу, 25 красавіка, на вуліцы Чырвонаармейскай у Мінску каля першай гадзіны дня вяліся рамонтныя работы — трэснула каналізацыйная труба. Рабочыя пачалі адкопваць трубу, калі раптоўна экскаватар зваліўся ў яму, якую сам і выкапаў.

Падчас здарэння ніхто не пацярпеў. Выехаць самастойна кіроўца экскаватара не змог. Спатрэбілася дапамога грузавіка.

Фота Тамары Савіч, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі