У Мінску электрамабіль трапіў пад смеццявоз
На месцы аварыі
У Мінску электрамабіль трапіў пад смеццявоз. Грузавік МАЗ раздушыў таксоўку. Здарэнне адбылося ў нядзелю каля 06:40 на вуліцы Маякоўскага.
23-гадовы вадзіцель электрамабіля Chevrolet сервісу "Яндэкс.Таксі" не справіўся з кіраваннем і выехаў на раздзяляльную паласу. Легкавік пашкодзіў стойку дарожнага знака і сутыкнуўся з бетоннай апорай чыгуначнага моста. Ад удару аўтамабіль адкінула на смеццявоз.
Кіроўца атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.