У Мінску футбольныя заўзятары чакалі форварда Дзюбу, а ён не прыехаў
У Мінску футбольныя заўзятары прыйшлі паглядзець на знакамітага форварда “Зеніта” Арцёма Дзюбу, але ён не прыехаў. 9 жніўня павінна адбыцца гульня ў рамках кваліфікацыі Лігі Еўропы, на якой мінскае “Дынама” на сваім абноўленым стадыёне прыме расійскі клуб. Футбаліста Дзюбу кіраўніцтва “Зеніта” вырашыла не выстаўляць на гульню ў Мінску.
Як піша by.tribuna, звычайна падчас прыезду камандаў такога ўзроўню ля гатэля збіраецца натоўп, які стрымлівае міліцыя. Цяпер ля сталічнага “Прэзідэнт-гатэля” стаяла ўсяго некалькі аматараў футболу, якія прасілі аўтографы. Пры гэтым усе 22 тысячы квіткоў на матч раскупілі за пару дзён, што сведчыць пра вялікую цікаўнасць да гульні.