У Мінску кіроўца маршруткі справакаваў ДТЗ з удзелам 4 аўтамабіляў

На месцы здарэння

На месцы здарэння / @gaiminsk

ДТЗ з удзелам чатырох аўтамабіляў адбылося напярэдадні вечарам у Мінску на скрыжаванні вуліц Кальварыйскай і Клары Цэткін. Кіроўца маршрутнага таксі выехаў на скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора і сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen, які рухаўся на зялёны. Ад удару аўтамабілі выкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе яны закранулі яшчэ дзве машыны — Fiat і Mercedes. Падрабязнасці распавялі ў мінскай ДАІ.

Пацярпелі дзве пасажыркі маршруткі жанчыны 53-х і 47-і гадоў. Іх забралі ў бальніцу для абследавання.

В Минске водитель маршрутки спровоцировал ДТП с участием 4 автомобилей
У бальніцу забралі дзвух пасажырак маршруткі / @gaiminsk

ДТЗ з маршруткай стала не адзіным здарэннем з пацярпелымі ўчора ўвечары. Прыблізна ў гэты ж час на вуліцы Арлоўскай кіроўца аўтамабіля Nissan выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў дрэва. ДАІ ён патлумачыў, што згубіў увагу. У бальніцу для абследавання з месца ДТЗ забралі кіроўцу і двух яго пасажыраў, у тыс ліку дзіця 12-ці гадоў.

В Минске водитель маршрутки спровоцировал ДТП с участием 4 автомобилей
На месцы здарэння на вуліцы Арлоўскай / @gaiminsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі