У Мінску могуць забараніць здаваць кватэры на суткі
Сталічная інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах прапрацоўвае пытанне аб спыненні такога віда дзейнасці. Яго называюць "учорашнім днём".
Паводле падаткавікоў, у Мінску дастаткова гасцініц. Да таго ж, у пад'ездах дамоў, дзе здаюцца кватэры на суткі, "узнікае шмат праблемаў", у тым ліку парушаецца грамадскі парадак. Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў вывучыць гэтае пытанне зацікаўленым структурам і на працягу месяца ўнесці адпаведныя прапановы ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
БЕЛТА інфармуе, што на ўліку ў падаткавых органах сталіцы налічваецца 700 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія здаюць кватэры на суткі.
Фота — Fotolia