У Мінску пацяплее толькі ў выхадныя дні
На гэтым тыдні ў сталіцу прыйшло сапраўднае восеньскае надвор'е з дажджамі, парывістым ветрам і паступовым паніжэннем тэмпературы.
Ноччу чакаюцца замаразкі, а дзённая тэмпература паветра на працягу тыдня не перавысіць 16 градусаў. Асабліва дажджлівае надвор'е будзе ў сярэдзіне тыдня. У чацвер і пятніцу ападкі на большай частцы тэрыторыі спыняцца, але будзе па-ранейшаму холадна. Толькі ў выхадныя ў сталіцы пацяплее да плюс 19, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".
Больш падрабязна пра надвор'е на бягучы тыдзень гл. тут.