У Мінску паказалі міліцэйскую рэтратэхніку (відэа)

2 сакавіка ў Мінску ўрачыста адкрылі выставачны павільён музея Міністэрства ўнутраных спраў "Міліцэйская рэтратэхніка". У мерапрыемстве ўдзельнічаў асабіста міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Ён распавёў, што спецаўтамабілі, на якіх раней ездзілі беларускія міліцыянеры, давялося збіраць па ўсёй краіне. Працяглы час іх аднаўлялі.

Як інфармуе БЕЛТА, сёння былі выстаўленыя шэсць аўтамабіляў: ГАЗ-67Б (на ім ездзілі аператыўнікі НКУС і МДБ ад 1944-га), "Масквіч-401", "Волга" ГАЗ-21Р, "Жыгулі" (ВАЗ-2106), УАЗ-452 і УАЗ-469Б (апошнія два дагэтуль выкарыстоўваюцца).

Відэа — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі