У Мінску паменшылі нарматывы спажывання цяпла

У Мінску паменшылі нарматывы спажывання цяпла

Мінгарвыканкам зменшыў новыя нарматывы спажывання цяпла ў дамах без прыбораў групавога ўліку расходу цяпла, пра гэта гаворыцца ў рашэнні Мінгарвыканкама №1685 ад 16 чэрвеня 2016 года, якое апублікаванае 5 ліпеня.

Нарматыў фактычнага спажывання цеплавой энергіі на ацяпленне 1 кв.м жылля на красавік 2016 года зменшыўся да 0,0092 Гкал/кв.м. Нарматыў на падагрэў 1 куб.м вады на красавік 2016 года крыху вырас — 0,0754 Гкал/куб. метр.

“Гэтае рашэнне ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання”, — паведамляецца ў дакуменце.

Яшчэ ў лютым 2016 года ў Мінску нарматыў на ацяпленне 1 кв.м жылля складаў 0,0152 Гкал/кв.м, а на падагрэў 1 куб.м вады — 0,0749 Гкал/куб.м, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі