У Мінску памянялі кіраўніка гарздароўя, але новага чалавека не знайшлі
Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і новы стары кіраўнік гарздароўя Ігар Юркевіч / minsknews.by
Новым кіраўніком сталічнай аховы здароўя стаў Ігар Юркевіч, паведамляе прэс-служба Мінздароўя Беларусі. Амаль тры гады — з чэрвеня 2014 года да сакавіка 2017-га — Юркевіч ужо ўзначальваў камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Затым пайшоў на павышэнне — стаў намеснікам старшыні Мінгарвыканкама, курыраваў сацыяльныя пытанні. На гэтай пасадзе ён, у прыватнасці, у 2018 годзе адмовіўся расказваць, што за грамадзяне выступаюць супраць усталявання дошкі ў гонар 100-годдзя БНР, а таксама тлумачыў аўтарам петыцыі, чаму нельга прыбраць помнік Леніну з плошчы Незалежнасці ў сталіцы.
У лютым 2019 года Юркевіч сышоў з гарвыканкама і ўзначаліў 6-ю гарадскую клінічную бальніцу Мінска. На гэтай пасадзе працаваў дагэтуль.
Юркевіч — доктар-інфекцыяніст. З чырвоным дыпломам скончыў Гродзенскі дзяржаўны медуніверсітэт. Некаторы час узначальваў Гарадскую дзіцячую інфекцыйную бальніцу Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.