У Мінску паставілі НЕЗА-БУДКУ, дзе можна выказаць стаўленне да інтэграцыі
Незвычайны арт-аб'ект з'явіўся ў Мінску на вуліцы Кастрычніцкай, 16, корпус 20. Гэта НЕЗА-БУДКА, якую паставілі актывісты партыі "Зялёныя" ў рамках перадвыбарчага пікета аднаго са сваіх кандыдатаў.
З дапамогай гэтай будкі, кажуць ініцыятары, можна выказаць сваю пазіцыю наконт переспектывы паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі.
Фактычна гэта фотазона, дзе можна сфатаграфавацца, а потым паставіць фота ў сацсетках.
"Мы ведаем, што ў будках для галасавання праз тры дні ніякага сапраўднага выбару мы зрабіць не можам. Праз фальсіфікацыі выбары ператвораныя ў фарс, і шматлікія парушэнні, якія фіксуюцца гэтымі днямі, гэта пацвярджаюць. Але зараз усе мы можам зрабіць выбар, ад якога залежыць наша будучыня: галосна выказваць сваю пазіцыю наконт незалежнасці Беларусі. Хаця б пры дапамозе такога простага дзеяння, як увайсці ў будку, зрабіць фотаздымак і распаўсюдзіць у сеціве, дадаўшы, што вы думаеце на гэты конт. А можна зрабіць і яшчэ нешта. Нават наўпрост у будцы", — кажуць "Зялёныя".
НЕЗА-БУДКА дзейнічае ў чацвер, 14 лістапада, з 14:00 да 19:00 і ў пятніцу, 15 лістапада, з 13:00 да 19:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.