У Мінску працягваецца суд над удзельнікамі вечарынкі, дзе загінула студэнтка
У судзе Першамайскага раёна працягваецца працэс над удзельнікамі вечарынкі, на якой ад перадозу наркотыкаў памерла дзяўчына.
18-гадовая Соф'я З. распавяла сёння, што такія самыя наркотыкі, як на вечарынцы, адзін раз ужывала раней, за месяц да таго. Разам з сябрамі вырашылі, што на дні народзінаў загінулай Дзіяны прымуць наркотыкі. Разам вызначылі дозу — па 300 мг на чалавека. Купіць наркотыкі вырашылі з дапамогай крыптавалюты. Па дапамогу звярнуліся да Антона Б., які працуе ў IT-сферы. Ён знайшоў чалавека, які можа перавесці грошы ў біткоіны.
Кампанія скінулася на закупку біткоінаў — атрымалася каля 150 рублёў. Каля станцыі метро "Малінаўка" Соф'я сустрэлася з неабходным чалавекам, які займаецца крыптавалютамі. Потым яна скінула Антону спасылку на інтэрнэт-крамы, якія прадаюць наркотыкі, і папрасіла набыць. Праз нейкі час Антон скінуў адрас закладкі ў лясным масіве на вуліцы Ангарскай. У той жа дзень яны забралі наркотыкі з закладкі.
Інцыдэнт адбыўся ў жніўні 2018 года. Маладыя людзі сабраліся на кватэры ў 19-гадовай Дзіяны, каб адзначыць яе дзень народзінаў. Але вечарынка скончылася смерцю гаспадыні кватэры.