У Мінску праходзяць перамовы па Украіне (фота)
У іх удзельнічаюць прадстаўнікі Украіны, Расіі, АБСЕ і самаабвешчаных рэспублік — Данецкай і Луганскай.
Перамовы па сітуацыі на ўсходзе Украіны адбываюцца 24 снежня ў Dipservice Hall у Мінску. На іх прыбылі прадстаўніца АБСЕ, экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма з украінскім амбасадарам, пасол Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў прыбыў з паслом у Беларусі Аляксандрам Сурыкавым. Таксама прыбылі прадстаўнікі так званых "народных рэспублік" — Дзяніс Пушылін ("ДНР") і Уладзіслаў Дэйнега ("ЛНР").
Перамовы спярша былі прызначаныя на 15-ю гадзіну, але потым іх перанеслі на дзве гадзіны — не ўсе ўдзельнікі паспелі прыбыць своечасова.
Удзельнікі пасяджэння 24 снежня паведамілі, што не плануюць сустракацца з журналістамі і каментаваць сённяшнія падзеі.
Яшчэ адна сустрэча кантактнай групы павінна адбыцца 26 снежня.