У Мінску праводзяць "Дні Крыма"

Амбасада Расіі ў Мінску / ІТАР-ТАСС
Амбасада Расіі ў Мінску / ІТАР-ТАСС

У Мінску 10-12 ліпеня расійская амбасада ладзіць "Дні Крыма", паведамляе расійскае інфармагенцтва Sputnik.

Беларусаў будуць завабліваць турыстычным і эканамічным патэнцыялам анексаванай тэрыторыі. Абяцаюць прэзентацыю праекта "Рэспубліка Крым — паўднёвая марская брама Саюзнай дзяржавы", запланаваныя дзелавыя перамовы па пытаннях свабоднай эканамічнай зоны Мінска.

Сярод іншага плануецца падпісаць пагадненне пра ўсталяванне дружалюбных адносін паміж Сакскім раёнам Крыма і Пастаўскім раёнам Віцебскай вобласці.

Пасля акупацыі Крыма расійскімі войскамі афіцыйны Мінск доўгі час юрыдычна не прызнаваў паўвостраў расійскім. Толькі пад канец 2021-га Лукашэнка загаварыў пра Крым як пра расійскую тэрыторыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі