У Мінску прайшла студэнцкая акцыя "Марш любові і салідарнасці"(фота)

У Мінску прайшла студэнцкая акцыя "Марш любові і салідарнасці"(фота)

2 снежня ў цэнтры Мінска прайшла студэнцкая акцыя "Марш любові і салідарнасці". Яна анансавалася ў сацсетках, але не была дазволеная мясцовымі ўладамі. Студэнты выступаюць супраць увядзення аплаты за пераздачы экзаменаў. Аднак было іх мала — некалькі дзясяткаў чалавек.

Спачатку яны прыйшлі да корпуса БДУ каля чыгуначнага вакзала, пастаялі ля ўваходу ў будынак, але іх туды не пусцілі. Затым маладыя людзі рушылі да галоўнага корпуса на плошчы Незалежнасці, дзверы якога таксама былі зачыненыя. Студэнты пэўны час скандавалі “Рэктар, выходзь!”.

Сёння павінна была адбыцца сустрэча рэктара БДУ Сяргея Абламейкі са студэнтамі гэтай навучальнай установы, аднак на сайце ўніверсітэта з’явілася паведамленне пра перанос мерапрыемства, нібыта ў сувязі з магчымымі правакацыямі.

Міліцыя хацела затрымаць адну ўдзельніцу, але іншыя маладыя людзі счапіліся рукамі і не дазволілі ім гэта зрабіць. Праваахоўнікі перапісвалі дадзеныя ў некаторых удзельнікаў вулічнай акцыі.

Былы рэктар БДУ пра акцыю студэнтаў: Я гэта каментаваць не буду

Фота: Еўрарадыё

У Мінску прайшла студэнцкая акцыя "Марш любові і салідарнасці"(фота)
Студэнты ідуць уздоўж карпусоў БДУ
У Мінску прайшла студэнцкая акцыя "Марш любові і салідарнасці"(фота)
Удзельнікі акцыі спрабуюць патрапіць унутр, але ахова не пускае
У Мінску прайшла студэнцкая акцыя "Марш любові і салідарнасці"(фота)
Каля гадоўнага ўваходу студэнты пасцялілі дыван для рэктара і скандавалі "Рэктара на дыван!".
У Мінску прайшла студэнцкая акцыя "Марш любові і салідарнасці"(фота)
На акцыі прысутнічалі плакаты
У Мінску прайшла студэнцкая акцыя "Марш любові і салідарнасці"(фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі