У Мінску прайшоў “жаночы забег”
У Мінску прайшоў “жаночы забег” Beauty Run. Яго арганізавала Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі з нагоды Міжнароднага жаночага дня. Забег сабраў каля 3 тысяч удзельніц, перадае БЕЛТА. Яны маглі пераадолець дыстанцыю ў 2 або 5 кіламетраў на выбар.
Такая імпрэза — частка кампаніі барацьбы з хатнім гвалтам. Усе ўдзельніцы атрымалі памятныя медалі, кветкі і пасведчанні. Лідараў забегу ўзнагародзілі спецыяльнымі прызамі.