У Мінску прэзентавалі модульную круглагадовую велапаркоўку (фота)

У Мінску прэзентавалі модульную круглагадовую велапаркоўку (фота)

У Мінску прэзентавалі модульную круглагадовую велапаркоўку новага пакалення. Як інфармуе БЕЛТА, яна з’явілася на ахоўнай аўтастаянцы па вуліцы Герасіменкі ў Заводскім раёне. Сем падобных велапарковак арганізавалі летась у сталіцы. Цяпер жа металічная канструкцыя ўдасканалена, яна абшытая сучаснымі матэрыяламі. Адначасова ў велапаркоўцы могуць знаходзіцца да 40 ровараў, як у вертыкальным, так і ў гарызантальным становішчы.

Сёлета ў Заводскім раёне з’явіцца 20 падобных аб’ектаў. Чыноўнікі спадзяюцца, што яны будуць запатрабаваны не толькі каля буйных гандлёвых цэнтраў, навучальных устаноў, але і на тэрыторыі жылых кварталаў.

У Мінску прэзентавалі модульную круглагадовую велапаркоўку (фота)
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі