У Мінску пройдзе пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў СНД
У ім прыме ўдзел міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
27 студзеня ў Мінску адбудзецца першае сёлета пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД.
Як інфармуе БЕЛТА, у ім прымуць удзел міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей і старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
На пасяджэнні плануецца зацвердзіць план работы Савета на 2015 год. Прадугледжваецца разгляд парадку дня пасяджэнняў вышэйшых органаў СНД, а таксама іх вынікаў, рэалізацыі прынятых у Садружнасці дакументаў, аналіз дзейнасці органаў галіновага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага будзе надавацца падрыхтоўцы і святкаванню 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і падрыхтоўкі да 25-годдзя Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Акрамя таго, на пасяджэнні ўзгодняць кандыдатуру кіраўніка місіі назіральнікаў ад СНД на выбарах дэпутатаў у парламент Таджыкістана. Выбары прызначаныя на 1 сакавіка 2015 года.
Фота — cis.minsk.by