У Мінску ў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы здарыўся пажар
У Мінску ў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы (вуліца Якубоўскага, 53) пасля 10-й гадзіны 13 красавіка здарыўся пажар. Як паведамляе прэс-служба МНС, узгаранне пачалося ў падвале аднаго з будынкаў. З двух паверхаў аднаго з карпусоў было эвакуявана 44 чалавека, у тым ліку 26 пацыентаў (з іх 20 дзяцей) і 18 медыцынскіх работнікаў. Іх змясцілі ў іншым блоку.
Узгаранне хутка ліквідавалі. Мяркуецца, што яно адбылося з-за кароткага замыкання ў дэзынфекцыйнай камеры.
На месцы здарэння / minsk.mchs.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.