У Мінску ў дзіцячым садку злавілі чатырохметровага пітона (фота)

У Мінску ў дзіцячым садку злавілі чатырохметровага пітона (фота)

На тэрыторыі дзіцячага садка №292 у Мінску (вуліца Убарэвіча, 14) супрацоўнікі МНС злавілі тыгровага пітона. Паведамленне пра гэта з'явілася ў твітар-акаўнце ратавальнікаў сталіцы. 

Жывёле каля пяці гадоў. Пітон мае ў даўжыню 4 метры і важыць 8 кілаграмаў. Ратавальнікі кажуць, што агледзелі змяю — з ёй усё ў парадку.

Цяпер супрацоўнікі МНС шукаюць гаспадара пітона. Яго просяць затэлефанаваць работніку заапарка на нумар +375 (29) 768-59-59. Дарэчы, мінскі заапарк размешчаны вельмі недалёка ад садка, у якім злавілі жывёлу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі