У Мінску ў Сляпянскім канале патануў пенсіянер

Тры чалавекі патанулі за мінулыя суткі ў Беларусі / БЕЛТА
Тры чалавекі патанулі за мінулыя суткі ў Беларусі / БЕЛТА

Як мінімум тры чалавекі патанулі за апошнія суткі ў Беларусі, паведамілі ў МНС. Цела аднаго з іх ратавальнікі дасталі з канала Сляпянскай воднай сістэмы ў Мінску. Загінуў пенсіянер. Яму было каля 70 гадоў.

Яшчэ адзін мужчына — гэтым разам малады, 1990 года нараджэння, — патануў у калодзежы ў Пухавіцкім раёне. Глыбіня калодзежа — 4 метры. Днём у панядзелкак у мясцовае аддзяленне МНС патэлефанавалі відавочцы і папрасілі дапамогі. Яны расказалі, што ў вёсцы Дайнава ў пітным калодзежы апынуўся мужчына. Калі яго дасталі ратавальнікі, ён ужо быў мёртвы — патануў.

Нарэшце, яшчэ адна смерць на вадзе адбылася ў вёсцы Ракушава Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Тут у возеры патануў пенсіянер. Яму было 78-79 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі