У Мінску ў святочным кросе паўдзельнічалі каля 1000 жанчын (фота)
У Мінску ў святочным кросе паўдзельнічалі каля 1000 жанчын. Яны прадстаўлялі 59 беларускіх гарадоў, а таксама Кітай і Венесуэлу.
Крос Beauty Run прайшоў у аўторак побач з "Мінск-Арэнай". Жанчынам трэба было пераадолець 5300 метраў. Перамогу атрымала Ніна Савіна з Бабруйска, у яе вынік — 19 хвілін 38 секунд. На другім месцы — Кацярына Шабан (20 хвілін 11 секунд), на трэцім — Таццяна Шабанава (20 хвілін 44 секунды), інфармуе БЕЛТА.
Паводле слоў Савінай, яна займаецца бегам 9 гадоў і з сённяшняй дыстанцыяй лёгка саўладала. Пераможца атрымала сертыфікат на 3 млн рублёў (уладальніцы срэбра і бронзы — на 2 млн і 1 млн рублёў адпаведна).
Арганізатары забегу (Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, Мінспорту, Прэзідэнцкі спартыўны клуб) спадзяюцца, што Beauty Run стане традыцыйным.