У Мінску ўзгадненне перапланіровак і ўстаноўку "талерак" могуць спрасціць
Пастанову №384 аб ўмовах і парадку перапланіроўкі ў кватэрах ды ўстаноўкі на дахах спадарожнікавых талерак перапрацоўваюць.
Магчыма, яе прымуць ў сакавіку.
Пра гэта паведаміў Еўрарадыё падчас прамой лініі генеральны дырэктар прадпрыемства "Мінскгаржылкамгас" Уладзімір Хадарцэвіч. Паводле яго словаў, зараз на талеркі яны стараюцца "не звяртаць асаблівай увагі" да прыняцця паправак у пастанову:
“Я не буду каментаваць гэтую пастанову да прыняцця – гэта няўдзячная справа. Магчыма гэта прымуць у сакавіку, бо рыхтуюцца змены. Магчыма працэдуру спросцяць”.
Нагадаем, пастанову прынялі вясной мінулага года. Дакумент забараняў самастойную ўстаноўку спадарожнікавых антэн ды перапланіроўку ў кватэрах без ўзгаднення ў мясцовай адміністрацыі. За парушэнне пастановы давалі штраф — да 10 базавых велічынь (да 1 млн 300 тысяч рублёў).
Фота — bymedia.net