У Мінску вада на Камсамольскім возеры пазелянела
У Мінску вада на Камсамольскім возеры пазелянела. Гэта звязана з інтэнсіўным размнажэннем водарасцяў ва ўмовах спякотнага надвор’я, таму вада “зацвіла”. Спецыялісты санэпідэмслужбы зафіксавалі ў вадзе перавышэнне дапушчальнага ўзроўню каліморфных бактэрыяў, таму купанне на пляжы №1 на возеры забароненае.
Тым не меней людзі ўсё адно ідуць у ваду, не зважаючы на цвіценне.
Апроч пляжа на Камсамольскім возеры, купанне забаронненае на пляжах 1,8,9 Заслаўскага вадасховішча (Мінскае мора) і №2 вадасховішча ў Драздах, паведамляе TUT.by