У Мінску выйшла кніга паэзіі Уладзіміра Караткевіча

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч / nlb.by

У Мінску ў выдавецкім доме "Звязда" выйшла кніга паэзіі Уладзіміра Караткевіча (1930 — 1984) "Бацькаўшчына светлая мая". Яе ўкладальнік Віктар Шніп сабраў пад адной вокладкай больш за 100 твораў Караткевіча. Наклад кнігі складае 1000 асобнікаў.

Выданне адзначае, што Уладзімір Караткевіч з’яўляецца самым тыражным беларускім пісьменнікам. Дарэчы, на 25 ліпеня прыпадаюць 40-я ўгодкі з дня яго смерці.

У Мінску выйшла кніга паэзіі Уладзіміра Караткевіча
zviazda.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі