У Мінску з прадстаўнікамі Зімбабвэ вырашылі не абмяркоўваць "міфічныя тэмы"

Дэлегацыя з Зімбабвэ ў міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання РБ

Дэлегацыя з Зімбабвэ ў міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання РБ / sb.by

У міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі прайшлі перамовы аб пастаўках "беларускай прадукцыі малочнай вытворчасці" ў Зімбабвэ. З афрыканскай краіны прыбыла дэлегацыя. Як піша sb.by, першую партыю беларускіх малочных прадуктаў ужо паставілі ў Зімбабвэ. І беларускі бок гатовы пашыраць асартымет і павялічваць аб'ёмы. Тым больш, што намеснік міністра зямель, сельскай гаспадаркі, рыбалоўства, водных рэсурсаў і сельскай развіцця Рэспублікі Зімбабвэ Вангеліс Харытатас казаў пра вялікі дэфіцыт малака ў яго краіне.

"Некалькі тыдняў таму дэлегацыя нашай краіны ўжо цалкам ухваліла беларускую прадукцыю малочнай вытворчасці, і на сённяшні дзень сухое малако, уключаючы дзіцячае харчаванне, не мае ніякіх абмежаванняў для рэалізацыі на рынках Зімбабвэ", — сказаў ён.

А намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Вадзім Шагойка на сустрэчы з прадстаўнікамі Зімбабвэ сказаў загадкавую фразу: "У нас атрымліваецца выбудоўваць канструктыўны дыялог. Упэўнены, што дзякуючы гэтаму мы зможам пазбегнуць нейкіх міфічных тэм і сфакусавацца на дзейсных праектах, якія будуць выгадныя для нашых дзяржаў".

Якія "міфічныя тэмы" раней ужо абмяркоўваліся і хто іх на перамовах прапаноўваў, застаецца таямніцай.

На той жа сустрэчы кіраўнік дэлегацыі з Зімбабвэ сказаў, што яго краіна плануе стварыць "хаб беларускай тэхнікі, тэхналогій і прадукцыі".

У Мінску з прадстаўнікамі Зімбабвэ вырашылі не абмяркоўваць "міфічныя тэмы"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі