У Мінску з-за адсутнасці напружання спыняліся некаторыя тралейбусы і трамваі

Адбылася аварыя электрасетак

Адбылася аварыя электрасетак / t.me/minsknews_by/

Раніцай 25 лютага ў Мінску з-за адсутнасці напружання (адбылася аварыя электрасетак) спыняліся некаторыя тралейбусы і трамваі. Як паведамляе "Мінсктранс", здарэнне адбылося ў 08:47. Рух быў спынены на вуліцах Філімонава, Кедышкі, Кнорына, Кузьмы Чорнага, Мірашнічэнкі, Каліноўскага, Лагойскім тракце, бульвары Талбухіна.

Рух тралейбусаў маршрутаў №46, 53 быў арганізаваны да ДС Карастаянавай, маршрутаў №29, 37, 38 — да РК Акадэмічная. Рух трамваяў маршруту №5 арганізаваны да РК Змітрака Бядулі, №1, 6, 11 — да ДС “Возера”. Арганізаваны часовы аўтобусны маршрут №906 “ДС Карбышава — Чырвоная”.

Рух аднавілі ў 09:30.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі