У Мінску за ваду ў “пустых” кватэрах давядзецца плаціць
У Мінску за ваду ў “пустых” кватэрах давядзецца плаціць. З 1 кастрычніка набываюць моц змяненні ў Палажэнне аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду. Палажэнне было зацверджанае ў 2014 годзе Саветам міністраў.
Цяпер у кватэрах, дзе няма лічыльнікаў вады і дзе ніхто не зарэгістраваны, колькасць спажытай вады будзе вызначацца адаведна з нормамі спажывання, вызначанымі мясцовымі выканаўчымі і распараджальнымі органамі, і ўмоўнай колькасці грамадзян (агульная плошча жылога памяшкання будзе дзяліцца на 20 квадратных метраў з улікам акруглення ў меншы бок да цэлай лічбы). Напрыклад, для “пустой” кватэры плошчай 72 квадратныя метры, плата за вагу будзе спаганяцца па тарыфах, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затратаў (1,1405 за кубічны метр), то бок, 26,69 рубля штомесяц.
Выключэннем стануць жылыя памяшканні, якія выдаюцца кіраўнікам і супрацоўнікам прадстаўніцтваў і органаў міжнародных арганізацый, міждзяржаўных утварэнняў жылыя памяшканні, прынятыя ў складез спадчыны, але не болей за сем месяцаў з дня адкрыцця спадчыны, а таксама жылыя памяшканні, якія здаюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі для кароткатэрміновага пражывання.
Каб пазбегнуць такіх высокіх налічэнняў за ваду, у “пустой” кватэры трэба або зарэгістраваць жыхара, або паставіць лічыльнік вады, адзначае БЕЛТА. На сёння ж у Мінску налічваецца каля 6 тысяч кватэр, дзе афіцыйна ніхто не зарэгістраваны і дзе няма прыбораў уліку расходу вады.