У Мінску "замініравалі" некалькі школаў

У Мінску "замініравалі" некалькі школаў

Некалькі школаў Мінска атрымалі паведамленне пра мініраванне будынкаў. 

У сацсетках пішуць, што такое паведамленне атрымалі ў СШ №4 на вуліцы Чырвонаармейскай. Каля школы заўважылі машыну ратавальнікаў. 

Таксама ўсіх вучняў эвакуявалі са школы №51 на вуліцы Драздовіча ў Лошыцы, піша TUT.by. Старшакласнікаў адправілі па дамах, вучняў малодшых класаў перавялі ў суседнюю школу. Каля школы №51 з'явілася пажарная машына. 

Прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама піша, што паведамленні пра мініраванне атрымалі таксама СШ №2 (Семянякі, 38) і СШ №144 (Красіна, 65).

Учора невядомыя "замініравалі" больш за 10 школ у Гомелі, а на мінулым тыдні такія паведамленні атрымалі школы Гомеля і Магілёва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі