У Мінску затрымалі чаргу, якая стаяла ў КДБ з паручальніцтвамі за Бабарыку
Каля будынка КДБ у Мінску затрымалі чаргу людзей, якія прыйшлі падаваць даручальніцтвы за Віктара Бабарыку. Гэта адбылося каля 16:40.
Напярэдадні Марыя Калеснікава, каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі, заклікала беларусаў падаваць у КДБ даручальніцтвы пра змену меры стрымання экс-прэтэндэнту на прэзідэнцкую пасаду.
Прадстаўнікі штаба Бабарыкі Марыя Калеснікава, Іван Краўцоў, Іван Раднянкоў у суправаджэнні адваката Іллі Салея падалі свае даручальніцтвы каля 16:00.
Прыкладна ў гэты час каля КДБ затрымалі некалькіх журналістаў "Белсата" і TUT.by. Іх адпусцілі з пастарунку прыкладна праз паўгадзіны.
Тым не менш смелыя мінчукі ўсё ж сталі ў чаргу ў прыёмную КДБ, каб перадаць заявы. Праз нейкі час да іх падыйшлі амапаўцы і папярэдзілі, што будуць разглядаць чаргу як несанкцыянаваную акцыю. Каля 16:40 да чаргі пад'ехалі мікрааўтобусы. Сілавікі затрымалі прыкладна сем з дзесяці прысутных і звезлі ў невядомым напрамку.
Представители штаба Бабарико Мария Колесникова, Иван Кравцов, Антон Родненков, в сопровождении адвоката Ильи Салея, от своего имени в 16:00, подали ходатайство об изменении меры пресечения в Комитет Государственной Безопасности.
— Виктор Бабарико (@viktar_babaryka) July 28, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.