У Мінску затрымалі сям'ю гісторыкаў

У Мінску затрымалі сям'ю гісторыкаў

У Мінску затрымалі сям'ю гісторыкаў — Андруся і Таццяну Мастыкаў, паведамляе ў сваім ТГ-канале Беларуская Рада культуры.

19 ліпеня ў іх адбыўся ператрус, які ладзілі супрацоўнікі КДБ. Па якой справе адбываўся ператрус, невядома. Адваката ў кватэру ў гэты час не пусцілі.

Паводле апошняй інфармацыі, Таццяна цяпер знаходзіцца ў цэнтральным апараце КДБ, яе статус невядомы. Дзе знаходзіцца Андрусь Мастыка, пакуль не вядома.

Таццяна Мастыка раней узначальвала грамадскае аб’яднанне “Гісторыка”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі