У Мінску завяршылася сустрэча Кантактнай групы па Украіне
Пра гэта паведамляе МЗС Беларусі ў твітары.
У Мінску завяршылася сустрэча Кантактнай групы па мірным урэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, паведамляе МЗС Беларусі. Сустрэча праходзіла ў "Прэзідэнт-гатэлі".
Удзельнікі перамоваў правялі пленарнае пасяджэнне, потым працавалі па групах, пасля чаго зноў сабраліся на пленарнае пасяджэнне.
У перамовах удзельнічалі Леанід Кучма, які прадстаўляе ў Кантактнай групе афіцыйныя ўкраінскія ўлады, Хайдзі Тальявіні ад АБСЕ і расійскі амбасадар Азамат Кульмухаметаў, а таксама прадстаўнікі сепаратыстаў Уладзіслаў Дэйнега і Дзяніс Пушылін.
Вынікам сённяшняй сустрэчы павінен стаць пачатак працы падгруп па бяспецы, палітычным, эканамічным і гуманітарным складніках мінскага пагаднення. Каардынатарамі гэтых падгруп будуць прадстаўнікі АБСЕ.
Як паведамляюць інфармагенцтвы, на сустрэчы не абмяркоўваўся ўвод міратворцаў на Данбас.
Фота з твітара МЗС Беларусі