У Мінску журналісты праводзяць акцыю салідарнасці з затрыманымі калегамі

У Мінску журналісты праводзяць акцыю салідарнасці з затрыманымі калегамі

У Мінску журналісты розным незалежных выданняў ладзяць акцыю салідарнасці з затрыманымі калегамі. Яна пачалася а 18-й ля будынка Міністэрства ўнутраных спраў. Каля 50 супрацоўнікаў СМІ патрабавалі сустрэчы з міністрам Юрыем Караевым. Прадказальна ён да пратэстоўцаў не выйшаў. Але праз непрацяглы час да журналістаў выйшлі супрацоўнікі міліцыі, які адштурхнулі іх ад будынка МУС ў бок вуліцы Валадарскага.

Журналісты з плакатамі ў руках пайшлі арганізаванай калонай да Кастрычніцкага РУУС, іх сігналамі падтрымліваюць кіроўцы праязджаючых аўто.

Паведамляецца як мінімум пра аднаго затрыманага: гэта фотакарэспандэнт TUT.by Дзмітрый Брушко.

1 верасня  пасля акцыі студэнтаў былі затрыманыя журналісты Надзея Калініна і Аляксей Суднікаў з TUT.by, Андрэй Шаўлюга з "БелаПАН", Марыя Эляшэвіч, Сяргей Шчогалеў, Мікіта Недаверкаў з "КП у РБ". Ноч яны правялі ў Кастрычніцкім РУУС. 

2 верасня ў судзе Кастрычніцкага раёну іх справы адправілі "на дапрацоўку", а саміх журналістаў змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна. 3 верасня іх справы не разглядаліся. Яны застаюцца за кратамі. 

У Мінску журналісты праводзяць акцыю салідарнасці з затрыманымі калегамі
У Мінску журналісты праводзяць акцыю салідарнасці з затрыманымі калегамі
У Мінску журналісты праводзяць акцыю салідарнасці з затрыманымі калегамі
У Мінску журналісты праводзяць акцыю салідарнасці з затрыманымі калегамі
У Мінску журналісты праводзяць акцыю салідарнасці з затрыманымі калегамі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі