У Мінску жыхарам аднаго з дамоў дазволілі не плаціць “камуналку” цэлы год

У Мінску жыхарам аднаго з дамоў дазволілі не плаціць “камуналку” цэлы год

Жыхарам дома №31 па вуліцы Янкі Маўра ў Мінску дазволілі цягам года не плаціць “камуналку”. На дзвярах пад’ездаў з’явіліся абвесткі, у якіх паведамляецца, што аплочваць квітанцыі не трэба да завяршэнне будаўніцтва мансарднага паверха. Спачатку жыхары дома засумняваліся ў праўдзівасці такой навіны. Аднак гэта не жарт: прадпрыемства “Мансарды сталіцы”, якое робіць надбудову 6-га паверх у былым пяціпавярховіку, сапраўды бярэ на сябе выдаткі па аплаце камунальных паслугаў. Такая практыка існуе ў Беларусі ў адпаведнасці з указам прэзідэнта “Аб некаторых пытаннях рэканструкцыі жылых дамоў”.

Нягледзячы на гэта, “жыроўкі” ўсё адно будуць рассылаць да завяршэння будаўніцтва мансарды. Пры гэтым гаспадарам кватэраў давядзецца самім плаціць за электраэнергію, піша TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі