У Мінску знаходзіцца расійскі спецназ

У Мінску знаходзіцца расійскі спецназ

У Мінску знаходзіцца расійскі спецназ. Падраздзяленне асобнага злучэння спецыяльнага прызначэння Паветрана-дэсантных войск РФ прыбыло ў нашу краіну для ўдзелу ў двухбаковым тактыка-спецыяльным вучэнні, інфармуе прэс-служба Мінабароны Расіі. Колькасць расійскіх вайскоўцаў не называецца. Адзначаецца, што вучэнне пройдзе на адным з палігонаў Узброеных сіл Беларусі. У ім будзе адпрацоўвацца ўзаемадзеянне расійскага спецназу і байцоў сіл спецыяльных аперацый беларускага войска.

Падрыхтоўка да вучэння будзе праходзіць з 25 верасня да 8 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі