У Мінску з’явілася скульптура, падобная на Уладзіміра Караткевіча (фота)

У Мінску з’явілася скульптура, падобная на Уладзіміра Караткевіча (фота)

У Мінску ў Асмалоўцы па Камуністычнай вуліцы з’явілася скульптура, падобная на Уладзіміра Караткевіча. Яе здымкі ўвечары 23 лістапада з’явіліся ў сацсетках. Але, як піша сайт citydog.by, гэта не помнік у гонар вялікага беларускага пісьменніка. Яго партрэт у маладосці стаў толькі правобразам скульптуры. Пра гэта распавёў яе аўтар Уладзімір Слабодчыкаў. Скульптурная кампазіцыя мае назву “Прысвячэнне паэту”. Яе афіцыйна прадставяць у бліжэйшы час на ўрачыстым адкрыцці прадзюсарскага цэнтра “Спамаш”, новы будынак якога знаходзіцца насупраць скульптуры. Яна, дарэчы, яму і належыць.

Што да помніка Уладзіміру Караткевічу, дык яго дагэтуль у беларускай сталіцы няма.

У Мінску з’явілася скульптура, падобная на Уладзіміра Караткевіча (фота)
Каля помніка ўжо пачалі фатаграфавацца літаратары. Фота са старонкі ў Facebook Андрэя Эзерына.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі