У Мінздароўя расказалі пра дыверсіфікацыю паставак лекаў і абсталявання

Лекі

Лекі / pixabay.com

З-за санкцый, якія былі ўведзены супраць Беларусі, узніклі цяжкасці з аснашчэннем арганізацый аховы здароўя абсталяваннем і падтрыманнем яго працаздольнасці, прызнаў у інтэрв'ю sb.by міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў. Парушыліся вытворчыя і лагістычныя ланцужкі, з'явіліся цяжкасці з аплатай і павялічыліся тэрміны паставак абсталявання. Адзначым, што медыцынскія тавары не патрапілі пад санкцыі. Вытворцы і пастаўшчыкі згарнулі супрацоўніцтва з Беларуссю са складанасцей у лагістыцы і аплаце.

Аднак, сцвярджае Хаджаеў, негатыўныя моманты "ўдалося мінімізаваць". Напрыклад, для аперацый па эндапратэзаванні буйных суставаў эндапратэзы зараз вязуць не з Германіі і ЗША, а са Швейцарыі, Венгрыі і Індыі. З'явіліся і мясцовыя эндапратэзы, нагадаў кіраўнік мінздароўя. Іх вытворчасць асвоіла прадпрыемства "Навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік" ужо закуплена 600 камплектаў.

Запчасткі для высокатэхналагічнага абсталявання зараз вязуць з Кітая, Расіі, Ірана і Турцыі. Пасля сыходу з Беларусі буйных замежных вытворцаў і пастаўшчыкоў лекаў міністэрства аховы здароўя знайшло аналагі прэпаратаў у Арменіі, Расіі, Індыі, Бангладэш. Цяпер лекі, якіх не хапае, закупляюць там. Замену знайшлі і пастаўшчыкам субстанцый для беларускіх лекаў. "Увядзенне санкцый ускладніла работу айчынных вытворцаў з-за цяжкасцей у закупках і пастаўках фармацэўтычных субстанцый, дапаможных рэчываў. Гэтыя лекі замянілі аналагамі з Расіі і Кітая", — расказаў Хаджаеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі