У Мінздароўя разгледзелі выпадкі няякаснага аказання меддапамогі

У паліклініцы

У паліклініцы / pixabay.com

Выпадкі няякаснага аказання медыцынскай дапамогі былі разгледжаны ў Міністэрстве аховы здароўя на пасяджэнні лячэбна-кантрольнага савета. Такіх выпадкаў набралася 14. Сярод выяўленых парушэнняў былі недаацэнка цяжару стану пацыентаў; парушэнне клінічных пратаколаў; недастатковае медыцынскае назіранне за пацыентамі; парушэнне парадку правядзення медычных кансіліумаў і шэраг іншых.

Кожны выпадак разглядалі асобна. Рэагаваць на іх вырашылі пераважна павышэннем адукацыі медыкаў (праз семінары і курсы павышэння кваліфікацыі) і ўнясеннем некаторых змяненняў у арганізацыю працы на месцах (дзе патрабуецца, даручылі ўдасканаліць алгарытмы дзеянняў медработнікаў, змяніць лагістыку руху пацыентаў і графікі працы медкабінетаў).

Былі прыняты і дысцыплінарныя меры: "аб правядзенні пазапланавых атэстацый на адпаведнасць займаемай пасады медработнікаў і кіраўнікоў арганізацый аховы здароўя" і "аб накіраванні на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі". Праўда, аб якіх клініках і якой колькасці лекараў ідзе гаворка, а таксама выпадках, якія сталі падставай для пакарання, у ведамстве не распавялі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі