У момант перадачы алкаголя затрымалі выкладчыцу Мазырскага педуніверсітэта

У момант перадачы алкаголя затрымалі выкладчыцу Мазырскага педуніверсітэта

Затрымалі выкладчыцу Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Адбылося гэта яшчэ 13 чэрвеня ў момант перадачы ёй часткі хабару ў выглядзе прадуктаў харчавання і алкаголя, інфармуе тэлеканал АНТ.

Праваахоўнікі сцвярджаюць, што жанчына падбухторвала студэнтаў-завочнікаў да дачы хабару за станоўчыя адзнакі на дзяржэкзамене. Ужо вядома, што яна схіліла некалькіх студэнтаў да дачы хабару ў памеры больш за 8 мільёнаў рублёў. Якраз частку гэтай сумы яна і атрымала прадуктамі і алкаголем. Распачатая крымінальная справа. Жанчыне пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе начальнік аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю падпалкоўнік міліцыі Сяргей Перапеча.

Вядома, што выкладчыцы 53 гады, яна была загадчыцай кафедры, мела станоўчую рэпутацыю і вялікі стаж працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі