У Мсціслаўскім раёне праблема з пітной вадой

"У некаторых вёсках калодзежы — адзіная крыніца пітной вады" (ілюстрацыйнае фота)

"У некаторых вёсках калодзежы — адзіная крыніца пітной вады" (ілюстрацыйнае фота) / sb.by

У Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці праблема з пітной вадой. Пра гэта паведаміла старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Клеянкова.

"Мы сутыкнуліся з праблемай забеспячэння мсціслаўчан чыстай пітной вадой, — цытуе яе словы раённая газета. — Яна з 68 калодзежаў у населеных пунктах раёна прызнана тэхнічнай і непрыдатнай да ўжывання, а ў некаторых вёсках калодзежы — адзіная крыніца пітной вады".

Відаць, сваімі сіламі мясцовыя ўлады праблему вырашыць не могуць. Яны "падрабязна прапрацавалі" пытанне і адправілі яго на разгляд члену Савета Рэспублікі Аляксандру Гарошкіну "для ўключэння ў дзяржаўную праграму "Чыстая вада". Колькі часу гэтая працэдура зойме, невядома. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі