У Мсціслаўскім раёне ў бункеры са збожжам загінуў падлетак

На месцы, дзе адбылася трагедыя / mogilev.mchs.gov.by

На месцы, дзе адбылася трагедыя / mogilev.mchs.gov.by

У аграгарадку Мушына ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці ў загрузачным бункеры са збожжам загінуў падлетак (2006 года нараджэння). Як паведамляюць ратавальнікі, хлопчыка там знайшлі ўдзень 3 жніўня. Супрацоўнікі Следчага камітэту высвятляюць абставіны трагедыі.

Падлетак быў засыпаны збожжам. Супрацоўнікі МНС дасталі яго цела, а медыкі канстатавалі смерць.

СК удакладняе, што 17-гадовы хлопец на летніх канікулах працаваў аператарам зернесушыльнага комплексу мясцовага прадпрыемства. І адбыўся няшчасны выпадак. Падлетак вырашыў пажартаваць і заскочыў у яму са збожжам, але стаў у ім тануць.

У Мсціслаўскім раёне ў бункеры са збожжам загінуў падлетак
mogilev.mchs.gov.by
У Мсціслаўскім раёне ў бункеры са збожжам загінуў падлетак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі