У Мсціславе сёння збяруцца больш за 400 рыцараў
Яны прадставяць нашу краіну і Расію.
У старажытным беларускім горадзе 25 ліпеня пачнецца двухдзённы рыцарскі фэст. Традыцыйнае шэсце і прадстаўленне рыцарскіх клубаў пройдзе на галоўнай гарадской плошчы.
Як інфармуе БЕЛТА, падчас фестываля адбудуцца рыцарскія турніры і спаборніцтвы, будуць прадэманстраваныя старажытныя нацыянальныя танцы, выступяць выканаўцы сярэднявечнай музыкі. Пераможцаў рыцарскіх турніраў узнагародзяць на Замкавай гары.
Мяркуецца, што мерапрыемствы наведае да 7 тысяч чалавек.
У Мсціславе знайшлі берасцяную грамату XII стагоддзя і фрагмент іншай з трызубам (відэа)