У МЗС заявілі, што Фішэр пакуль ніякіх афіцыйных адносін да Беларусі не мае

У МЗС заявілі, што Фішэр пакуль ніякіх афіцыйных адносін да Беларусі не мае

У МЗС Беларусі заявілі, што Джулі Фішэр, новы амбасадар ЗША ў нашай краіне, пакуль ніякіх афіцыйных адносін да Беларусі не мае. Прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз падкрэслівае, што працэс акрэдытацыі амерыканскага амбасадара не завершаны, паколькі даверчыя граматы не ўручаліся.

Джулі Фішэр не прыязджала ў Беларусь, яна знаходзіцца ў Літве. Напярэдадні Дзярждэп ЗША заявіў, што Фішэр пакуль працягне працу за межамі Беларусі. Вашынгтон не прызнае Аляксандра Лукашэнку легітымным кіраўніком нашай краіны.

Глаз кажа, што "да завяршэння акрэдытацыі Дж. Фішэр мае толькі гучны статус прызначанага амбасадара ЗША ў Беларусі і то выключна для ўнутраных мэтаў амерыканскага боку". Таму ў Мінску не лічаць афіцыйнымі яе заявы і іншую дзейнасць.

3 чэрвеня стала вядома, што ўлады Беларусі ў адказ на адноўленыя санкцыі Злучаных Штатаў супраць дзевяці беларускіх кампаній і прадпрыемстваў аб'явілі контрсанкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі