У наступным годзе Мінздароўя плануе прышчапляць дзяцей ад каранавіруса

У наступным годзе Мінздароўя плануе прышчапляць дзяцей ад каранавіруса

У наступным годзе ў Беларусі дзецям плануюць рабіць прышчэпкі ад каранавіруса, паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч

"Думаю, гэта з часам будзе сезонная вакцынацыя. Альбо гэта будзе дзве вакцыны, альбо камбінаваная — ад грыпу і кавіду",перадае яго словы прэс-служба Мінздароўя.

Таксама чыноўнік заявіў, што ў Мінску і Мінскай вобласці захворванне на каранавірус яшчэ перавышае паказчыкі мінулай хвалі, аднак не назваў ніякія лічбы. 

Піневіч паведаміў, што ў гэтай хвалі актыўна дзейнічае штам "Дэльта". На яго, па словах міністра, часцей хварэюць дзеці, маладыя і пажылыя людзі, а таксама цяжарныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі