У Навагрудку ў шматкватэрным доме адключалі ваду — год грошы "не даходзілі"

У Навагрудку ў шматкватэрным доме адключалі ваду — год грошы "не даходзілі"

У Навагрудку ў шматкватэрным доме па вуліцы Драздовіча работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі адключалі ваду — год не ўсе грошы "даходзілі" да водаканала. Абураныя жыхары звярнуліся ў міліцыю, паколькі яны рэгулярна аплочвалі камунальныя паслугі. Як піша газета "Вечерний Гродно", высветлілася, што частку сродкаў прысвойвала адна з супрацоўніц жыллёвага кааператыва, якую наймалі жыхары дома. У яе адносінах распачалі крымінальную справу, артыкул — "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі".

У выніку скрадзеныя грошы вярнуліся на рахунак, а жыхарам дома ўключылі ваду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі