У Наваполацку каля школы бацькі арганізавалі намётавае мястэчка (відэа)
Яны займалі чаргу, каб падаць заяву на паступленне іх дзяцей у першы клас.
У Наваполацку каля 14-й школы бацькі арганізавалі намётавае мястэчка. Яны займалі чаргу, каб падаць заяву на паступленне іх дзяцей у першы клас і начавалі ў намётах. Чарга звяралася кожныя дзве гадзіны.
Тэлеканал АНТ адзначае, што месцаў у школе для першакласнікаў толькі 125. На адно месца прэтэндуюць двое дзяцей — гэтая навучальная ўстанова бліжэйшая да новых кварталаў. Вось і жылі ў намётавым гарадку маці, таты і нават бабулі.