У Наваполацку памёр байкер, які ўрэзаўся ў сцяну прахадной “Паліміра”
У Наваполацку сёння раніцай памёр 30-гадовы байкер, які ўрэзаўся ў сцяну прахадной завода “Палімір”. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. Здарэнне адбылося ў суботу ўвечары каля 19.40 каля 8-й і 9-й прахадных прадпрыемства.
Кіроўца матацыкла “Хонда” не справіўся з кіраваннем на скрыжаванні, з’ехаў у кювет, а затым урэзаўся ў сцяну. Тармазны шлях матацыкла на праезнай частцы склаў каля 80 метраў, за яе межамі — каля 30 метраў. Паводле папярэдніх высноваў ДАІ, хуткасць “Хонды” была значна вышэйшай за дапушчальную, што і стала прычынай аварыі.